Каардынацыйная Рада
Сьвятлана Ціханоўская зьяўляецца лідаркай дэмакратычнай Беларусі, а ўсе створаныя зь яе ініцыятывы структуры, уключна з Каардынацыйнай Радай, — паўнамоцнымі органамі, якія прадстаўляюць увесь беларускі народ, у тым ліку беларусаў замежжа.
Каардынацыйная Рада зьяўляецца адзіным прадстаўнічым органам беларускага грамадзтва. Яна створаная зь ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай з мэтай арганізацыі працэсу пераадоленьня палітычнага крызісу й забесьпячэньня згоды ў грамадзтве, а таксама для абароны сувэрэнітэту й незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Рада дзейнічае на падставе асноватворных прынцыпаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. КР не мае на мэце захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, не заклікае да арганізацыі й падрыхтоўкі дзеяньняў, што парушаюць грамадзкі парадак.
Асноўны склад КР уключае 70 сяброў, астатнія асобы, якія падалі заяўкі, уключаюцца ў пашыраны склад КР. Фармаваньне асноўнага складу КР павінна быць зьдзейсьнена такім чынам, каб у яго ўвайшлі беларусы, якія карыстаюцца павагай у розных групах насельніцтва. На першым паседжаньні КР зь ліку сваіх сяброў абірае 7 сяброў Прэзыдыюма.
Працоўныя групы
- Хрысьціянскае бачаньне
- Падтрымка беларускай мовы й культуры
- Фэм група
- Ініцыятыва «КОТОС»
- Прафзьвяз ONLINE
- Па палітзьняволеных і парушэньнях правоў чалавека
- Эканамічная
- Рэгіянальная
- Падтрымка бізнэсу
- Па адукацыі
Сайт Каардынацыйнай Рады: https://rada.vision/by