1. Прайшла штотыднёвая сустрэча Народных амбасадаў з удзелам прадстаўніка НАУ (https://t.me/nau_belarus) Уладзіміра Астапенка і прадстаўніка Офіса Сьвятланы Ціханоўскай Валерыя Кавалеўскага. На сустрэчы абмяркоўваліся найважнейшыя падзеі тыдня ў галіне міжнародных стасункаў, сярод іх пакет санкцый ЭЗ і Акт пра дэмакратыю.

2. Народныя амбасады падрыхтавалі віншаваньні з Калядамі для палітыкаў у сваіх краінах.

3. Грамадзянская супольнасьць і дэмакратычныя палітыкі Беларусі лічаць трэці пакет санкцый, прыняты ЭЗ, няпоўным і недастаткова эфектыўным. У сувязі з гэтым Народныя амбасады разгледзелі магчымасьць выкарыстаньня іншых механізмаў ўвядзеньня санкцый краінамі ЭЗ (абмеркаваньне працягваецца).

4. Сьвятлана Ціханоўская 22 сьнежня наведала Мадрыд, дзе акрамя перамоваў на найвышэйшым узроўні, сустрэлася з прадстаўнікамі Народнай амбасады Беларусі ў Гішпаніі й Народнага Консульства ў Барсэлёне.

5. У межах «Школы маладога дыпламата» прадстаўнікі Народных амбасадаў прымаюць удзел у адукацыйных сэмінарах і майстар-клясах, арганізаваных беларуская дыяспара, напрыклад, у трэнінгу асацыяцыі RAZAM.ch «Узаемадзеяньне грамадзянскай супольнасьці з праваабарончымі мэханізмамі ААН».