Беларуская дыяспара ў Бразыліі віншуе ўсіх з Днём Волі і дорыць беларусам казку бразыльскай пісьменьніцы Аны Марыі Машаду “Жыў-быў Тыран” у перакладзе Анастасіі Голец на расейскую мову.
Дастаткова паглядзець на вокладку кнігі, каб зразумець, чаму беларусам неабходна яе прачытаць.
Перакладчыца ўпэўненая: “Радкі Аны Марыі Машаду ня толькі вучаць дзяцей свабодзе самавыражэньня, яны таксама здольныя залячыць раны на сэрцах дарослых, што змагаюцца за будучыню сваёй зямлі”.
Жыве Беларусь!