Народная амбасада Беларусі ў Бразыліі прадстаўляе прыладу для трансьлітарацыі беларускіх імёнаў і назваў на партугальскую й ангельскую мовы.

Прылада распрацавана ў першую чаргу для дапамогі журналістам, дыпляматам і акадэмічнай супольнасьці ў трансьлітарацыі беларускіх імёнаў і мае на мэце папулярызацыю выкарыстаньня трансьлітарацыі беларускіх імёнаў менавіта зь беларускай мовы ў журналісцкіх, навуковых і публіцыстычных тэкстах.

Прылада таксама працуе для трансьлітарацыі кірылічнага беларускага тэксту на традыцыйны й афіцыйны варыянты беларускай лацінкі.

Паспрабуйце самі й распавядзіце знаёмым журналістам, дыпляматам і дасьледчыкам: https://www.textmus.com/translit/