Народнае Антыкрызіснае Упраўленьне
Народнае Антыкрызіснае Упраўленьне, створанае зь ініцыятывы сябра Прэзыдыюма Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі, зьяўляецца часовым грамадзкім органам, які забясьпечвае захаваньне й падтрыманьне функцый дзяржаўнага кіраваньня ў Беларусі да дэмакратычнага абраньня беларускімі грамадзянамі новага ўрада.
Мэты:
- Забясьпячэньне мірнага завяршэньня выкананьня функцый нелегітымнымі органамі ўлады.
- Стабілізацыя сыстэмы кіраваньня краінай пасьля пераходу ўлады да народа.
Задачы
Ліквідацыя прычынаў крызісу й падрыхтоўка да адстаўкі Лукашэнкі
- Абарона грамадзянаў ад рэпрэсій.
- Прыцягненьне да адказнасьці вінаватых у гвалце і фальсыфікацыях.
- Узаемадзеяньне зь міжнароднымі арганізацыямі з мэтай выяўленьня й арышту рахункаў асобаў, якія супрацоўнічаюць з рэжымам.
- Фармаваньне сьпіса кампаній, зьвязаных зь фінансаваньнем рэжыму, для прымяненьня ў дачыненьні да гэтых кампаній эканамічных санкцый.
- Судзеяньне міжнародным арганізацыям у пашырэньні сьпіса асобаў для пэрсанальных санкцыяў.
- Падтрымка мірных пратэстаў, страйкавых рухаў і іншых форм лякальнай самаарганізацыі.
- Процідзеяньне прапагандзе.
Падрыхтоўка інстытутаў улады да пераходнага пэрыяду
- Падтрымка сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва.
- Кадравае рэфармаваньне ўрада ў пэрыяд стабілізацыі.
- Сыстэма мераў аднаўленьня законнасьці й правапарадку.
- 10 крокаў стабілізацыі й аднаўленьня росту эканомікі.
- Аднаўленьне зьнешнепалітычнага й зьнешнеэканамічнага супрацоўніцтва.
- Забесьпячэньне функцыянаваньня сацыяльных сфэраў.
НАУ запрашае найлепшыя кадры сярод грамадзянаў Беларусі з досьведам дзяржаўнага, бізнэс і грамадзкага кіраваньня, а таксама антыкрызіснага мэнэджмэнту для далейшых дзеяньняў па пераадоленьні крызісу.